Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
27.02.2021

Колькі прафесій-столькі дарог!

27.02. у нашай школе было праведзена мерапрыемства "Колькі прафесій-столькі дарог!». Тып мерапрыемства: час зносін. Мэта: фарміраванне ў вучняў 7-8 класаў ўяўлення аб будучай прафесіі і іх падрыхтоўка да прафесійнага самавызначэння. Мерапрыемства праходзіла ў форме гульні. Прысутнічалі элементы дыскусіі і працы ў камандах. У ходзе занятку ўсе вучні працавалі актыўна, з задавальненнем адказвалі на зададзеныя пытанні, выконвалі заданні, накіраваныя на актывізацыю прафесійнага выбару.

Тэма Гульня – віктарына «Спорт супраць шкодных звычак»

У суботу для вучняў 1-6 класаў прайшла гульня - віктарына «Спорт супраць шкодных звычак"
Здароўе чалавека - гэта галоўная каштоўнасць жыцця кожнага з нас. Яно шмат у чым залежыць ад ладу жыцця, паводзінаў і ўменні дапамагчы сабе і іншым у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Гульня спрыяла пашырэнню ведаў дзяцей аб згубным ўплыве шкодных звычак на асабістае здароўе. Яна складалася з міні-лекцыі, працы з прыказкамі пра здароўе, разглядаліся праблемныя сітуацыі, гістарычныя факты аб шкодных прыхільнасцях, разгадванне крыжаванак, стварэнне рэкламы па здаровым ладзе жыцця.

Каб захаваць здароўе, трэба займацца фізкультурай, рабіць штодзённую ранішнюю зарадку, правільна харчавацца, не дапусціць шкодныя звычкі ў сваё жыццё.

 План мерапрыемстваў 27 лютага 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-9 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Прафарыентацыйная субота
Дыспут «Як правільна вы-браць прафесію»
7-8 11.00 – 11.45 Кабінет гісторыі Дунчык Т.П.
Гульня-віктарына «Спорт супраць шкодных звычак" 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Муха С.Ю.
Удзел у раённых мерапрыемствах
Экскурсія ў Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці “Дзень адчыненых дзвярэй” 9-10 09.00 – 12.00 г. Ганцавічы
прафесійны
Ганцавіцкі
ліцэй
Саладуха В.М.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па гісторыі 8 10.00 – 10.45 Кабінет гісторыі Дунчык Т.П.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Сацыяльна-педагагічная  служба
Кансультацыя «Здаровы лад жыцця фарміруецца ў сям'і» Бацькі 09.00 – 10.00 Кабінет рускай мовы Муха С.А.

 

comments powered by Disqus