Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
30.01.2021

План мерапрыемстваў ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» на суботу 30 студзеня 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-9 09.00 – 11.15 Спартыўная пляцоўка Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Вусны часопіс «Народная мудрасць» 1-6 10.00 – 11.00 Кабінет пачатковых класаў Муха Н.М.
Круглы стол «Наступствы нашых неабдуманых учынкаў» 7-11 11.00 – 12.00 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч З.М.
Удзел у раённых мерапрыемствах
Рэпетыцыйнае тэставанне па беларускай мове 11 10.00 – 13.00 ДУА «СШ №1» г. Ганцавічы Студзент Т.Г
Рэпетыцыйнае тэставанне па матэматыцы 11 10.00 – 13.00 ДУА «СШ №1» г. Ганцавічы Студзент Т.Г
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па беларускай мове 8 10.00 – 11.00 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч З.М.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Работа клуба «Лідар»
«Зрабі сам — зрабі разам з другімі»
7 12.00 – 13.00 Кабінет пачатковых класаў Бруцкая А.Ф.

Наступствы неабдуманых учынкаў

Мэта: упарадкаваць веды вучняў аб відах пакарання за розныя ўчынкі: правіну, правапарушэнне, злачынства, навучыць адрозніваць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць, вучыць маральнай ацэнцы вынікаў сваіх учынкаў.

Сёння мы пагаворым з вамі пра ўчынкі. Кожны наш учынак адлюстроўваецца на іншых людзях. Не забывайце, што побач з вамі чалавек. Усё наша жыццё складаецца з шэрагу учынкаў: добрых, дрэнных.

-Як вы разумееце слова ўчынак?

Жыццё чалавека складаецца з вялікіх і малых падзей. Кожны дзень мы здзяйсняем розныя ўчынкі. Па якіх прыкметах можна вызначыць ўчынак добры ці не? Добры ўчынак прыносіць карысць, радасць людзям. Дрэнны засмучае, прыносіць непрыемнасці. За дрэнны ўчынак нам даводзіцца адказваць. Практыкаванне ва ўменні адрозніваць добрыя ўчынкі ад дрэнных, абмеркаванне жыццёвых сітуацый, гульня «Дакладна-няправільна». Адказны чалавек - гэта той, хто кіруе сабой і сваімі паводзінамі. Таму кожнаму з нас трэба навучыцца прымаць адказнасць за свае дзеянні, учынкі, паводзіны. Калі мы гэтага не навучымся, то тады наша жыццё будзе мяняцца па волі іншых людзей.

Я жадаю, каб вы навучыліся ў сваім жыцці заўсёды прымаць на сябе адказнасць за свае ўчынкі і ўмелі кіраваць сабой. Спадзяюся, што сённяшняя размова не пройдзе дарма і вы зробіце для сябе адпаведныя высновы.

Вусны часопіс «Народная мудрасць»

Найвялікшае багацце народа - гэта мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту.

Прыказкі і прымаўкі - гэта кароткія, простыя, але трапныя павучальныя выслоўі. Яны складаліся яшчэ да таго, як з'явілася пісьменнасць. У прыказках народ перадаваў дзецям і ўнукам свае запаветныя правілы жыцця, вучыў іх розуму. Старадаўнія прыказкі жывуць і сёння - у размове, у кнігах. Прыказкі ўпрыгожваюць наша жыццё, робяць яго жывым.

Такім чынам мы праводзім вусны часопіс «Народная мудрасць», які ўключае наступныя конкурсы: «Размінка», «Кот у мяшку», «Прыдумай сваю прыказку», «Прыказка нездарма пагалоска», «Адгадай прыказку», "Блытаніна".

Мэта мерапрыемства: выхоўваць маральныя якасці пасродкам прыказак, вучыць складаць прыказкі, маляваць ілюстрацыі да прыказак, праводзіць гульні- спаборніцтвы і займальныя конкурсы з прыказкамі.

 

comments powered by Disqus