Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
23.01.2021

План мерапрыемстваў ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» на суботу 23 студзеня 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-9 09.00 – 11.15 Спартыўная пляцоўка Студзент У.С.
Гурток «У краіне майстроў» 1-4 09.00 – 10.00 Кабінет пачатковых класаў Муха С.Ю.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Гульня «Зорная гадзіна» на тэму «Ведай прыроду і беражы яе» 1-6 10.00 – 11.00 Кабінет пачатковых класаў Муха С.Ю.
Прафарыентацыйная субота
Прафарыентацыйны занятак для падлеткаў «Я ў свеце прафесій»
7-11 11.00 – 12.00 Кабінет фізікі Ярашэвіч Р.Я.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Работа клуба «Важацік»
«Падарожжа ў Кнігаград»
7 12.00 – 13.00 Кабінет пачатковых класаў Бруцкая А.Ф.

Я і свет прафесій

Цяжка арыентавацца ў сучасным свеце прафесій. Жыццё чалавека — чарада шматлікіх выбараў: сур'ёзных, паўсядзённых, бытавых. Але, сярод тысяч прымаемых чалавекам рашэнняў ні адно не можа параўнацца па сваім значэнні, па ролі і па ўплыву на лёс з выбарам прафесіі.

Выбар прафесіі — адзін з самых важных і вырашальных крокаў у жыцці кожнага чалавека, ад якога будзе залежыць яго далейшая дзейнасць і жыццё. Сёння ў шосты школьны дзень мы гаварылі аб прафесіях і пра тое, як правільна зрабіць гэты выбар.

У свеце налічваецца звыш 50 тысяч прафесій. Каля 500 з іх штогод знікае і прыкладна столькі ж узнікае новых. Сярэдні час існавання многіх прафесій — 8-10 гадоў. Некаторыя з іх сур'ёзна змяняюцца па сваім змесце. Вось чаму знаёмства з сучаснымі прафесіямі неабходна. Гэтае знаёмства адбылося ў час гульні «Я і свет прафесій».

Зорная гадзіна

23 студзеня для вучняў 1-6 класаў прайшла гульня «Зорная гадзіна» на тэму: «Ведай прыроду і беражы яе».

Мэта гэтай гульні: выхаванне любові і беражлівых адносін да ўсяго акружаючага, адказныя і дзейсныя адносіны да роднай прыроды.

Гульня складалася з пяці тураў. У чатырох турах задаваліся пытанні. За правільны адказ удзельнік гульні атрымліваў зорачку. У апошнім туры ўдзельнікам было прапанавана слова з якога патрэбна скласці як мага больш новых слоў.
Удзельнікам гульня спадабалася. Быў зроблены вывад, што любоў да прыроды, клопат аб ёй робіць чалавека дабрэйшым. І яшчэ: прырода заўсёды дорыць нам радасць адкрыццяў.

 

comments powered by Disqus